У Беларусь з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Польшчы
У Беларусь з працоўным візітам прыбывае дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-прэм’ерам Матэвушам Маравецкім.
Матэвуш Маравецкі правядзе ў Беларусі некалькі сустрэчаў на вышэйшым узроўні, а таксама прыняў ўдзел у адкрыцці 20-га беларуска-польскага эканамічнага форуму «Добрасуседства» і ў пасяджэнні супольнай камісіі па эканамічнай супрацы.
У беларуска-польскага эканамічнага супрацоўніцтва існуюць вельмі вялікія перспектывы, якія могуць прынесці карысць абодвум бакам, кажа Матэвуш Маравецкі:
— Беларусь і Польшча сумежныя краіны, і Польшча можа стаць транзітнай краінай да больш чым пацісотмільённага, найбагацейшага рынку свету — ранку Еўразвязу. Для нам таксама вельмі важны Еўразійскі рынак, з якім мы можам супрацоўнічаць праз Беларусь. Для нас вельмі важна будаваць такія сувязі.
Матэвуш Маравецкі задэклараваў, што з боку Польшчы і польскай гаспадаркі будзе ісці далейшае адкрыццё для Беларусі, і ён мае ўпэўненасць, што гэтае супрацоўніцтва будзе толькі паглыбляцца.
Па-за краінамі СНД Польшча – адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Летась узаемны таваразварот склаў амаль $ 2 млрд.
У форуме бяруць удзел намеснік прэм’ер-міністра, міністар развіцця Польшчы Матэвуш Маравецкі, амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.
Матэвуш Маравецкі летась адмовіўся ад пасады дырэктара банку BZ WBK і стаўвіцэ-прэмʼерам у кабінеце міністраў Бэаты Шыдла, а таксама ўзначаліў міністэрства развіцця.
У сакавіку 2016-га ўступіў у партыю „Права і справядлівасць”.
З 28-га верасня кіруе адразу двума міністэрствамі – фінансаў і развіцця
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч рады, што стасункі Беларусі і Польшчы за апошні год значна актывізаваліся – як у эканоміцы, так і ў палітыцы:
– Мы вельмі радыя, што ў нас ідзе такое пазітыўнае развіццё падзей, і на ўзроўні парламенцкай працы, і на ўзроўні ўрада. Безумоўна, я думаю, што вось гэтая лінейка мерапрыемстваў, яна спрыяе ўмацаванню сяброўства і супрауцоўніцтва паміж нашымі краінамі, якія ў апошні час развіваюцца на мой погляд дастаткова пазітыўна, і мы гэтаму радыя. Безумоўна, мы рыхтуемся да візіту маршала Cената.
На думку Міхаіла Мясніковіча, форум можа актывізаваць польскіх інвестараў і знайсці новыя рашэнні па кааперацыі польскіх і беларускіх вытворцаў.
Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы паведаміў, што таваразварот паміж Польшчай і Беларуссю сёлета перавысіць 2,5 мільярды даляраў. Але ў найбліжэйшых планах — давесці таваразварот да 4 мільяраў даляраў на год.
Беларускае Радыё Рацыя