У Беларусі 476 палітвязняў



Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 476 чалавек, паведамляе spring96.org. Праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі яшчэ 8 чалавек. Гэта Віталь Брух, Сяргей Бялевіч, Віктар Дзенісенка, Іван Зубко, Яўген Калпачык, Андрэй Кандрасюк, Мікалай Федарэнка і Расціслаў Шавель. Яны абвінавачваюцца ці асуджаныя па артыкуле „Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, а Кандрасюк — па артыкуле „Масавыя беспарадкі”.

Праваабароцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Беларускае Радыё Рацыя