У Беларусі 7 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі сем чалавек, якіх асудзілі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Зараз у краіне 246 палітзняволеных. Праваабаронцы нагадалі пра недапушчальнасць пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў, піша «Вясна».
Палітвязнямі сталі:
-
Ілля Смольскі – асуджаны прысудам суда Ленінскага р-на г. Брэста да аднаго года абмежавання волі па арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў). Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
-
Уладзімір Шынкевіч – асуджаны ў закрытым судовым паседжанні суда Аршанскага р-на па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі.
-
Уладзімір Няпомняшчых – абвінавачаны і ўзяты пад варту па арт. 366 (пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, у сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў) і арт. 369 КК (абраза службовай асобы). Знаходзіцца ў СІЗА г. Гомеля.
-
Уладзімір Міхалка – абвінавачаны і змешчаны пад варту па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Знаходзіцца ў СІЗА г. Гомеля.
-
Міхаіл Гладыш – асуджаны прысудам суда Першамайскага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (абраза службовай асобы) да дзвух гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
-
Георгій Васіленка – асуджаны прысудам суда Цэнтральнага р-на г. Гомеля па ч.1 арт. 339 (хуліганства) за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга да двух гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
-
Валадар Цурпанаў – асуджаны прысудам суда Магілеўскага р-на па арт. 391 КК (абразу суддзі ці народнага засядацеля) да трох гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.