У Беларусі „аб’явілі ў вышук” Пуціна і Шайгу



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, яе міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і міністр абароны Сяргей Шайгу раніцай 27 лістапада былі „аб’яўлены ў вышук” Упраўленнем унутраных спраў Магілёўскай вобласці Беларусі „ў сувязі са здзяйсненнем генацыду ва Украіне, Сірыі, Грузіі і Чачні”, так пра гэта паведаміў афіцыйны Twitter-акаўнт абласной міліцыі.

Ужо праз некалькі гадзін усе тры паведамленні зніклі са стужкі. Пазней МУС Беларусі паведаміла, што Twitter-акаўнт УУС Магілёўскай вобласці быў узламаны хакерамі і папрасіла прабачэння перад падпісчыкамі „за прынесеныя нязручнасці”.

by24.org