У Беларусі адчыніліся выбарчыя ўчасткі



У Беларусі сёння адчыніліся выбарчыя ўчасткі. Пра гэта заявіла ў сваім чарговым тэлезвароце да выбарцаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Дзяржаўныя сацыёлагі кажуць, што на выбары хочуць пайсці 86% беларусаў. Ярмошына называе прэзідэнцкую кампанію талерантнай і прагназуе складаныя парламенцкія выбары. На выбарчых участках будуць дзяжурныя. Гэта зроблена дзеля таго, каб патэнцыйныя выбарцы маглі загадзя даведацца, ці ўключаныя яны ў спісы выбарцаў. Усяго ў краіне — 6.995.000 выбарцаў. Старшыня ЦВК таксама заявіла, што ўсе кандыдаты ў прэзідэнты паводзяць сябе падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі надзвычай дысцыплінавана. Грубых парушэнняў заканадаўства з іх боку пакуль не зафіксавана.

Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 11 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота belta.by