У Беларусі „крызіс беспрэцэдэнтных маштабаў”
25 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет выступіла ў Жэневе з дакладам на 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
Яна заявіла, што падзеі, якія адбыліся ў Беларусі летам-восенню 2020-га, прывялі да „крызісу беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека”. Яны „зрабілі больш бачнымі шматгадовыя сістэматычныя парушэнні і беспакаранасць”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: news.un.org