У Беларусі ліквідуюць яшчэ тры партыі



У Беларусі працягваецца ліквідацыя партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю.

31 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць пазоў Мінюста аб ліквідацыі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, 9 жніўня — аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. 14 жніўня будзе вырашацца пытанне аб ліквідацыі партыі БНФ. Расклад пасяджэнняў з’явіўся на сайце суда, піша Reform.by. Раней было вядома, што Мінюст просіць ліквідаваць партыю “Зялёныя”, Беларускую патрыятычную партыю, Рэспубліканскую партыю, КХП — БНФ і АГП.

Нагадаем, перарэгістрацыю прайшлі тры партыі — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістраваная новая партыя — “Белая Русь”.

Беларускае Радыё Рацыя