У Беларусі пачалася маштабная праверка баявой гатовасці войска
У Беларусі пачалася маштабная праверка баявой гатовасці войска.
Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка – паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны. Запланаваныя абмежаванні ў перамяшчэнні грамадзян і транспарту ў асобных раёнах і ў некаторых мясцовасцях. Войскі ў найкарацейшыя тэрміны накіруюцца ў прызначаныя раёны, наладзяць ахову і абарону, інжынернае абсталяванне, пераправы праз Нёман і Бярэзіну – паведамляе Мінабароны.
Апошні раз пра “комплексную праверку” Узброеных сілаў Мінабароны паведамляла 11 кастрычніка. Тады войскі мелі “адпрацаваць прывядзенне ў баявую гатовасць, здзяйсненне маршу, разгортванне ў прызначаных раёнах з выкананнем вучэбна-баявых задач”.