„Прэзідэнцкія выбары” ў Беларусі (абнаўляецца)



У Беларусі сёння галоўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. На галоўны пост прэтэндуюць чатыры кандыдаты. Выбарчыя ўчасткі працуюць ад 8 раніцы і будуць працаваць да 8 вечара.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама на 14.00, на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала ўжо 65% выбаршчыкаў.

„Выбары” на Берасцейшчыне

Галасаванне ў Менску

Галасаванне ў Гомелі

„Выбары” на Віцебшчыне

Галасаванне на Гарадзеншчыне

Паводле ЦВК, больш за траціну выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Паводле дадзеных на 20 гадзін 10 кастрычніка, датэрмінова прагаласавала крыху больш за 36%.  Гэты паказчык значна вышэйшы, чым падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У 2010 годзе датэрмінова прагаласавала крыху больш за 23%.

Права прагаласаваць датэрмінова тэарэтычна разлічана на выбарцаў, якія не маюць магчымасці прагаласаваць у дзень выбараў.

Праваабаронцы ўжо зафіксавалі завышэнне дадзеных яўкі з боку выбарчых камісіяў, шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў галасаванні і ўмяшанне ў працу камісіяў.

За правядзеннем прэзідэнцкай кампаніі ў рэспубліцы сочаць звыш 900 міжнародных назіральнікаў. Папярэднія вынікі выбараў павінны абвесціць у ноч з нядзелі на панядзелак.

Беларускае Радыё Рацыя