У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты



Акруговыя выбарчыя камісіі 8-17 кастрычніка правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб’ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўным радыё і ТБ.

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пройдуць з 21 кастрычніка па 6 лістапада па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя (яны будуць суправаджацца субтытрамі або перакладам на мову жэстаў) – з 19.00 да 20.00. Эфірны час кандыдатам, якія будуць балаціравацца па Менску, выдзеляць „Радыё-Мінск”, канал „Беларусь 3”, па Менскай вобласці – радыёстанцыя „Мінская хваля”, СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі. Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш як пяць мінут аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет („Звязда”, „Рэспубліка”), або адпаведнай абласной газеце, або ў друкаваных на тэрыторыі іх акругі раённых, гарадскіх газетах. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі – на 7 лістапада.