У Беларусі пашыраецца ідэя ізаляцыянізму
Калі раней грамадзяне Беларусі, думаючы пра будучыню нашай краіны, выбіралі між саюзам з Расеяй і сяброўствам з Еўразвязам, то апошнім часам усё больш і больш прыхільнікаў неўваходжання Беларусі ў ніякія саюзы. Пра гэта распавёў аналітык Дзяніс Мельянцоў падчас адмысловай канферэнцыі ў Варшаве. На думку навукоўцы, многія беларусы лічаць, што хаўрусы не даюць перавагаў нашай краіне:
– З Расеяй у нас заўсёды досыць праблематычныя дачыненні. То гандлёвыя войны: мясныя, малочныя, – то яшчэ штосьці. І ўсё гэта трапляе ў публічную прастору, ідзе з тэлебачання. А па-другое, праеўрапейскія людзі чакалі, што Еўразвяз больш дапаможа Украіне, а гэтага не адбылося. Адпаведна ў іх склалася такое ўражанне, што Еўрапейскі звяз у выпадку чагосьці для Беларусі таксама не зробіць.
Таксама, на думку аналітыка, пацяпленне дачыненняў між уладамі ў Беларусі і Еўразвязам будзе працягвацца.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара