У Беларусі пройдзе чарговы кангрэс дэмсіл?
У Беларусі магчыма пройдзе чарговы Кангрэс дэмакратычных сіл. Пра гэта заявілі прадстаўнікі “Правацэнтрысцкай кааліцыі” падчас перадвыбарчай прэс-канферэнцыі.
Палітыкі плануюць сумясціць сход дэмакратычных актывістаў з парламенцкай кампаніяй.
“Мы ўжо бачым папярэдні інтарэс з боку левацэнтрысцкага боку,” – гаворыць старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька:
– Кангрэс дэмакратычных сіл мы, правацэнтрысты разглядаем, як пераемніка папярэдніх кангрэсаў, якія былі, якія маюць сваю крэдытную гісторыю, і гэта было б важна пацвердзіць. У гэты працэс уключаны, падкрэсліваю, практычна ўсе структуры, якія заяўляюць сваю апазіцыйнасць.
“Таму ў кангрэса ёсць вялікі шанец на рэалізацыю,” – дадаў Анатоль Лябедзька.
Адной з мэтаў кангрэса палітык бачыць выпрацоўку супольнага паслання да парламенцкай кампаніі. Кагрэс плануецца правесці з двух сесій. Другая частка схода мае вызначыць паслявыбарчую стратэгію апазіцыйных сілаў.
Беларускае Радыё Рацыя