У Беларусі распачаты чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці



Трэцяга кастрычніка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ў беларускіх узброеных сілах распачаты чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці. Агульнае кіраўніцтва мерапрыемствамі ажыццяўляе дзяржаўны сакратарыят Рады бяспекі. «Праверка носіць комплексны характар і дазволіць вызначыць гатоўнасць воінскіх часцей і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні.

Акрамя таго, ваенная і спецыяльная тэхніка будзе праверана кантрольнымі прабегамі, у тым ліку па перасечанай мясцовасці», – паведамляе Мінабароны. У ходзе праверкі ваенная тэхніка і асабовы састаў будуць выкарыстоўвацца дарогі агульнага карыстання ў Менскай і Віцебскай абласцях. Прадугледжана задзейнічанне авіяцыі ў інтарэсах падтрымкі дзеянняў сухапутных войскаў.