У Беларусі сфармаваныя 153 выбарчыя камісіі
У Беларусі сфармаваны 153 тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У іх склад увайшло 1989 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, партый, працоўных калектываў і самавылучэнцаў. Абсалютная большасць сябраў камісіяў – з праўладных арганізацыяў.
Па словах каардынатара кампаніі „Права выбару” Аляксея Сігаева, у якую аб’ядналіся 8 дэмакратычных партый і арганізацый, яны вылучылі 31 свайго прадстаўніка. Але ў выбарчыя камісіі ўвайшлі толькі 2 з іх.
– Складанасць заключаецца ў тым, што вылучэнне магло адбывацца толькі ад арганізацыйных структур зарэгістраваных на адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы. То бок калі ў структуры няма зарэгістраванай абласной арганізацыі, то ў абласную камісію яна не магла вылучыць свайго прадстаўніка. Рэгістрацыя пэўных арганізацыйных структур іншых партый – гэта таксама з цяжкасцямі адбываецца, бо трэба мець нейкія юрыдычныя адрасы. Таму кампанія „Права выбару” здолела ў гэтым годзе вылучыць 31 сябра ў тэрытарыяльныя камісіі.
Як сказаў Аляксей Сігаеў, толькі 2 чалавека з іх увайшлі ў склад выбарчых камісій. У адносінах да поўнага складу ўсіх камісіяў — гэта на мяжы статыстычнай памылкі, недзе 0,1 %.
Па меркаванню Аляксея Сігаева, адмовы ўключыць іншых прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый незаконныя. Яны будуць абскарджаны ў судах.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск