У Беларусі спрасцілі ўмовы знаходжання замежнікаў
У закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» унесеныя змены. Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
«Закон акрамя іншага прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 дзён тэрміну, на працягу якога замежнікі, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Такое рашэнне прынятае з мэтай развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў», – адзначаецца ў дакуменце. Новаўвядзенні ў законе таксама карэктуюць падставы для адмовы замежніку ў выдаванні візы для ўезду ў Беларусь.
Адначасова вызначаюцца магчымасці атрымання замежнікамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі пра ўключэнне ў спіс асобаў, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.
Фота dely.by