У Беларусі ствараюць выбарчыя камісіі



27 чэрвеня ў Беларусі створаць тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі, якія будуць працаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Самі выбары адбудуцца 11 верасня.

Будзе створана шэсць абласных і Менскі гарадскі тэрытарыяльны выбаркам, а таксама 110 акруговых камісій.

У склад жа ўчастковых выбарчых камісій вылучаць прадстаўнікоў можна па 24 ліпеня.

Сталы ўдзельнік парламенцкіх кампаній ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Мікалай Арцемчук адзначае, што з-за поўнага адзінства ў парламенце ўзнікае адчуванне штучнасці:

– У нас прэзідэнт агучвае тое, што трэба зрабіць, парламент адзінагалосна ўсё адабрае не ўдакладняючы дзе там і што там. Я аднаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў задаў аднойчы пытанне, гэта было 5-6 гадоў таму: “Хоць раз вы прагаласавалі супраць?”, “Не, шчыра, не”. Ну такога не бывае, каб заўсёды ўсё правільна.

Беларускае Радыё Рацыя