У Беларусі стварылі партыю ўлады „Белая Русь”
У Беларусі стварылі партыю ўлады „Белая Русь”.

Каля тысячы дэлегатаў з усёй Беларусі прыехалі на ўстаноўчы з’езд у Менск, піша БелТА. Стварыць партыю ініцыявала рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне „Белая Русь”.
„Белая Русь” — гэта праўладны дзяржаўны рух, які падтрымлівае Лукашэнку. Грамадскую арганізацыю з такой назвай у Беларусі стварылі ў 2007 годзе. 15 гадоў Лукашэнка быў супраць стварэння „партыі ўлады”.
