У Беларусі створаць Цэнтр часовага ўтрымання нелегальных мігрантаў
Цалкам цэнтр для нелегалаў будзе гатовы праз 5 год, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Татура. Зараз праект праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.
– Плануецца пачаць рэалізцыю гэтага праекта ў 2017 годзе. Тэрмін рэалізацыі – цягам 5-ці год. Рэспубліка Беларусь вядзе перамовы па падпісанні дамовы па рэадмісіі з краінамі ЕЗ. Фактычна, будаўніцтва такога цэнтра абумоўлена ў тым ліку і падпісаннем дамовы па рэадмісіі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Татура распавёў, хто менавіта патрапіць у такі цэнтр.
– Па-першае, гэта асобы, якія будуць затрымлівацца за незаконнае перасячэнне мяжы. Акрамя таго, у гэтым цэнтры будзе прадугледжана размяшчэнне пэўнай колькасці асоб, якія маюць намер звярнуцца з хадайніцтвам аб прадастаўленні міжнароднай абароны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прадугледжваецца толькі станоўчы эфект. Доказам таму з’яўляецца практыка іншых краін, якія стваралі такія цэнтры на сваёй тэрыторыі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Кошт праекта – 7 мільёнаў еўра, грошы на Цэнтр часовага ўтрымання нелегальных мігрантаў накіроўвае Еўразвяз у межах праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота grodno-best.info
