У Беларусі тры новыя палітвязні



Праваабаронцы прызналі пераслед Кірыла Казея, Юрыя Сяргея і Аляксея Павядайлы палітычна матываваным і запатрабавалі вызваліць мужчын з-пад варты і спыніць крымінальныя справы супраць іх. 31 сакавіка суд Заводскага раёну Менска пакараў 32-гадовага Юрыя Сяргея 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а 37-гадовага Кірыла Казея — 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама абвінавачаныя мусяць сплаціць па 4350 рублёў штрафу. Іх прызналі вінаватымі ў парушэньні трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства», «падрыхтоўка да наўмыснага знішчэньня альбо пашкоджання маёмасьці», «незаконнае захоўванне боепрыпасаў».

4 лютага суд Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці прыгаварыў Аляксея Павядайлу да двух гадоў пазбаўлення волі на падставе ч. 1 арт. 295-3 КК.

На дадзены момант ў Беларусі 357 палітычных вязняў.

Беларускае Радыё Рацыя