У Беларусі ўкраінцы часцей іншых замежнікаў звяртаюцца па абарону
У Міністэрстве ўнутраных спраў адзначаюць рост зваротаў з 2014 года – пачатку расейска-украінскага крызіса, анексіі Крыма і ваеннага канфлікту ў Данбасе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў прадстаўнік МУС Аляксандр Татура.
– Калі да 2013 года колькасць замежнікаў, якія звярталіся па абарону, не перавышала 200 чалавек, то пачынаючы з 2014 года іх колькасць павялічылася ў 4-6 разоў. Па стане на 1 чэрвеня з хадайніцтвамі аб дапамозе звярнуліся каля 400 замежных грамадзян. З якіх каля 90% склалі грамадзяне Украіны.
Астатняя частка зваротаў прыходзіцца на грамадзян Ірака, Пакістана, Сірыі, Афганістана, Бангладэша.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота by24.org