У Беларусі ўпершыню акрэдытаваны пастаянны аташэ Вялікабрытаніі
Падпалкоўнік Джонатан Дарт акрэдытаваны ў якасці першага пастаяннага аташэ Вялікабрытаніі па пытаннях абароны ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Вялікабрытаніі ў Менску.
Падпалкоўнік Дарт пачаў службу ў арміі ў 1991 годзе і служыў у Германіі, Кіпры, Заходняй Сахары, Босніі, Аўстрыі, Украіне і Афганістане. Да прызначэння ў Беларусь ён займаў пасаду аташэ па пытаннях абароны ў Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане.
„Я вельмі рады служыць у Менску і пачаць працу з Міністэрствам абароны Беларусі па развіцці ваеннага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй, — адзначыў падпалкоўнік Дарт, каментуючы сваё прызначэнне. — На мяне ўжо зрабіў вялікае ўражанне прафесіяналізм, праяўлены беларускімі ваеннымі падчас міжнародных вучэнняў „Кембрыйскія патруль” у Вялікабрытаніі, і я віншую іх з заваяваннем залатога медаля”.
