У Беларусі ўвялі крымінальную адказнасць за заклікі да санкцый
Лукашэнка зацвердзіў увядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый. Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Пул первого». За гэтыя дзеянні, адзначае канал, пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да: шасці гадоў — калі заклікі звернутыя да шараговых асоб; дзесяці гадоў — калі яны звернутыя да замежных дзяржаў, міжнародных і замежных арганізацый; дванаццаці гадоў — калі такія заклікі ўчыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў або прывялі да іншых цяжкіх наступстваў, напрыклад, абмежавання гандлю, уключэння прадпрыемстваў у санкцыйны спіс.
Фота: з адкрытых крыніц
