У Беларусі ўзмоцняць ахову мяжы і перадвыбарчых мерапрыемстваў
Лукашэнка звярнуў увагу на бяспеку правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку звязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў расказаў журналістам пасля завяршэння нарады ў Лукашэнкі з чальцамі Савета бяспекі, піша БелТА.
Увечары 29 ліпеня Аляксандр Лукашэнка склікаў тэрміновую нараду з Саветам бяспекі. Тэма пасяджэння – затрыманне пад Менскам 33 расейскіх баевікоў. Усе затрыманыя – грамадзяне Расеі, ва ўзросце ад 24 да 55 гадоў. Як высветлілася, 20 з 33 затрыманых значацца ў базе ўкраінскага сайта «Міратворац». 5 з 20 чалавек са знойдзеных у базе «Міратворца» названыя чальцамі групы «ЧВК Вагнера», якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Украіны і ў Сірыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА