У Беларусі засталося ўсяго чатыры зарэгістраваныя партыі



Міністэрства юстыцыі абнавіла спіс зарэгістраваных у Беларусі палітычных партыяў на сваім сайце, паведамляе reform.by.

У ім згаданыя толькі чатыры партыі:

Беларуская партыя „Белая Русь”,
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі,
Камуністычная партыя Беларусі,
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

На пачатак году ў краіне было 15 зарэгістраваных палітычных партыяў. Пасля абнаўлення закона аб партыях была абвешчана іх перарэгістрацыя. У выніку яе не прайшлі 12 палітычных партыяў. Акрамя таго, была зарэгістраваная новая партыя – „Белая Русь”.