У Беларусі з’явіцца дадатковы дзяржаўны орган — Рада Бяспекі
Рада Бяспекі будзе адказваць за каардынацыю дзеянняў сіл і сродкаў пры забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча.
Іван Кубракоў. Фота з сайта ont.by
У першым чытанні дэпутаты ўхвалілі папраўкі ў закон пра абарону суверэнітэту. Яго прадстаўляў кіраўнік МУС Іван Кубракоў, паведамляе tut.by.
Згодна з законапраектам, у Беларусі з’явіцца дадатковы дзяржаўны орган — Савет Бяспекі. Ён будзе адказваць за каардынацыю дзеянняў сіл і сродкаў пры забеспячэнні рэжыму НС.
Акрамя таго, у законапраекце «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» таксама:
удакладнены задачы арміі, паўнамоцтваў і сацыяльна-прававых гарантый вайскоўцаў, якія прымаюць удзел у забеспячэнні рэжыму надзвычайнага і ваеннага становішча;
удакладненыя падставы і парадак увядзення надзвычайнага і ваеннага становішча з улікам сучасных пагроз нацыянальнай бяспецы;
адкарэктаваныя надзвычайныя меры i часовыя абмежаванні, якія прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становішча, удакладнены сілы і сродкі, што прыцягваюцца для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча, а таксама парадак ажыццяўлення кантролю па рэалізацыі ужывальных мер;
рэгламентаваныя нормы аб дзяржаўнай сістэме рэагавання на акты тэрарызму і дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконныя ўзброеныя фармаванні і масавыя беспарадкі.