У беларускім МЗС не называюць новую дату візіту Майка Пампеа
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа наведае з афіцыйным візітам Украіну ў канцы студзеня. Пра гэта ішла гаворка ў яго тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Раней, нагадаем, Пампеа планаваў на пачатку студзеня наведаць шэраг краін, сярод якіх былі Украіна, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр. Але ў сувязі з сітуацыяй у Іраку дзяржсакратар ЗША быў вымушаны адкласці свае паездкі. Яго візіт у Кіеў быў прызначаны на 3 студзеня, у Менск – на 4 студзеня. Гэта значыць, у Менск Пампеа прыляціць у апошнія дні студзеня – пачатку лютага.
У беларускім МЗС новую дату візіту Майка Пампеа у Менск не называюць, але Уладзімір Макей у тэлефоннай размове з дзяржсакратаром пацвердзіў гатоўнасць прыняць яго з візітам у беларускай сталіцы, нягледзячы на перанос дат.
Фота: Reuters