У Беластоку абмеркавалі, як беларусам за мяжой захаваць сваю ідэнтычнасць
Як беларусам за мяжою зараз захаваць сваю беларускую ідэнтычнасць. Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі ў Беластоку ў беларускім хабе «Новая зямля» – прадстаўнікі мясцовых беларускіх ініцыятываў і дэлегаваныя на гэтую сустрэчу прадстаўнікі Руху беларускай Салідарнасці, Каардынацыйнай Рады і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Гаворыць прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык:
– Я заўсёды падчас маіх паездак стараюся рабіць сустрэчы з беларусамі, каб пачуць голас, што іх хвалюе, якія ідэі. Вельмі часта праблемы падобныя. Але вельмі часта мы можам падказаць нейкія развязанні, вельмі часта можам паспрыяць некаторым рашэнням. Канешне, не ўсім. Але калі ёсць запатрабаванні і калі ёсць жаданне штосьці зрабіць, то можна шукаць гэтае выйсце. Ускрыліся пэўныя праблемы. Паспрабуем штосьці з імі зрабіць. Перад гэтым у нас была сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, з віцэ-прэзідэнтам горада. Яны прыхільна ставяцца да беларусаў тут, на Беласточчыне, я думаю, гэты рэсурс трэба выкарыстоўваць напоўніцу.
Адна з асноўных праблем, узнятая падчас сустрэчы, была – захаванне беларускамоўнага навучання за мяжою. Акурат ёй будзе прысвечаная вялікая канферэнцыя «Міжнародны дзень беларускай адукацыі», якая адбудзецца ў Беластоку ў бліжэйшую суботу 3 чэрвеня.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя.