У Бельгіі закрылі справу аб экстрадыцыі Пучдэмона
Судовая палата Брусельскага савета ў Бельгіі закрыла справу былога прэзідэнта женералітата (урада) Каталоніі Карлеса Пучдэмона і чатырох экс-міністраў. Пра гэта паведаміў бельгійскі канал RTBF.
Суд адмяніў абмежаванні на свабоду перамяшчэння для Пучдэмона і былых міністраў, уведзеныя бельгійскімі судамі ў рамках працэдуры экстрадыцыі. Але, як адзначае канал, палітыкі могуць быць арыштаваныя ў Іспаніі.
3 лістапада суд Іспаніі падпісаў ордэр на арышт Пучдемона і накіраваў яго Бельгіі.
Нагадаем, 5 лістапада Пучдэмон і чацвёра яго паплечнікаў здаліся бельгійскай паліцыі. Суд забараніў ім пакідаць Бельгію і абавязаў інфармаваць улады пра сваё месцазнаходжанне. Аднак 6 лістапада іх адпусцілі.
25 лістапада Пучдэмон з Бельгіі заявіў пра старт сваёй перадвыбарнай кампаніі.
5 снежня Вярхоўны суд Іспаніі адмяніў міжнародны ордэр на арышт Пучдэмона.