У Бельгіі з’явілася падстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай



У Бельгіі пачало працу прадстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай. Асноўная задача гэта актуалізаваць тэму Беларусі і прыцягнуць увагу з боку еўрапейскіх чыноўнікаў. Таксама офіс можа стаць месцам для збору сродкаў на патрэбы Украіны і для правядзення сустрэч дыяспары.

Фота: tsikhanouskaya.org

Але канкрэтныя накірункі дзейнасці будуць вызначаныя толькі ў бліжэйшыя тыдні, распавяла беларуска Кацярына Ложка:

– Адбыліся некаторыя падзеі, напрыклад, у Бруселі ў кастрычніку адкрылася прадстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай. Магчыма гэта стане такім трыгерам для больш буйнай дзейнасці, для беларускай дыяспары. Дагэтуль усё ж такі беларускай дыяспары ў Бельгіі не было. Не было такога месца, дзе б мы маглі збірацца. Амаль у цэнтры Бруселю офіс дыяспары, мы спадзяёмся, што будзе магчымасць не толькі збірацца, але і арганізоўваць нейкія выставы.

Кацярына Ложка дадала, што для беларусаў Бельгіі па-ранейшаму таксама застаецца актуальнай тэма вайны ва Украіне. Але прадстаўнікі беларускай дыяспары намагаюцца паралельна з тым прасоўваць беларускую тэму.

Беларускае Радыё Рацыя