У Берасце прыбыў першы расейскі эшалон для ўдзелу ў вучэннях АДКБ
У Берасце прыбыў першы эшалон Узброеных сіл Расеі для ўдзелу ў вучэннях АДКБ.
Пра гэта інфармуе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». Вучэнні пад назвай «Узаемадзеянне-2023» пройдуць у Беларусі з 1 да 6 верасня. Адзначаецца, што ў гэты ж час у Беларусі будуць праходзіць вучэнні:
«Пошук-2023» з сіламі разведкі;
«Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;
«Бар’ер-2023» з сумесным фармаваннем радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння;
«Скала-2023» з падраздзяленнямі МНС.
Пра ўсе гэтыя вучэннях паведамлялася яшчэ ў чэрвені, калі ў Берасці праходзілі перамовы па арганізацыі і правядзенні сумесных вучэнняў АДКБ.
Як мінімум частка з запланаваных вучэнняў пройдзе на палігоне «Брэсцкі», дзе расейскія вайскоўцы будуць знаходзіцца як мінімум да 9 верасня.