У Берасце прыбыў расейскі эшалон з удзельнікамі манеўраў АДКБ «Узаемадзеянне-2023»
15 гадоў таму
У Берасце прыбыў эшалон з вайскоўцамі Узброеных сіл Расеі, якія будуць удзельнічаць у манеўрах з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)
«Узаемадзеяньне-2023».Тэлеграм-канал 38-й Берасцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады апублікаваў фотаздымкі сустрэчы расейскага кантынгенту і паведаміў, што вайскоўцы разгружаюцца на чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы.
Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» са спасылкай на ўласныя дадзеныя паведаміў, што расейцы прыбылі 18 жніўня. Сцвярджаецца, што часткова манеўры пройдуць на Берасцейскім палігоне, дзе расейскія вайскоўцы будуць знаходзіцца да 9 верасня.