У Берасці адбудзецца сустрэча з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата
14 сакавіка ў Берасці пройдзе працэдура галасавання за адзінага кандыдата на прэзідэнцкую кампанію. Пра гэта паведаміла старшыня гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс.
Палітык адзначыла, што цягам сустрэчы можна будзе бліжэй пазнаёміцца з прэтэндэнтамі:
– Было анансавана, што 14 сакавіка адбудзецца сустрэча з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата. Я прапаную прыйсці ўсім, у каго ёсць на гэта час, прывесці з сабой як мага больш людзей, таму што гэта будзе сустрэча з людзьмі, з якіх, можа, хто стане кандыдатам. І яму можна будзе задаць асабістае пытанне.
Паводле Ганны Канюс, можна агучваць як пытанні лакальнага, так і рэспубліканскага характару. Пачатак сустрэчы і дакладнае месца правядзення пакуль высвятляецца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
