У Берасці адбылася прэсавая канферэнцыя з удзелам Анатоля Лябедзькі



Прэсавая канферэнцыя патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі адбылася ў Берасці.

kanferencyja_agp (1) PRESS KANF

У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі перыядычных выданняў гораду. Сярод асноўных пытанняў прагучалі такія, як магчымасці для мабілізацыі людзей да прэзідэнцкіх выбараў у летні перыяд, абранне адзінага кандыдата ад апазіцыі, абранне мэтавых аўдыторыі і фармаванне для іх пасланне, пошук новых асобаў у грамадскай і палітычнай сферы ды так далей, – кажа Анатоль Лябедзька.

У нас такія інтэнсіўныя ваяжы па Беларусі. Гэта мажлівасць звярнуцца да выбаршчыкаў, да грамадзян Берасцейшчыны. Наша бліжэйшая задача – гэта практычнае фармаванне ініцыятыўнай групы. Мы разлічваем не толькі на сябраў партыі, не толькі на нашых прыхільнікаў, але таксама на неабыякавых людзей, тых, хто разумеее, што перамены патрэбны і яны не абыўдуцца без іх непасрэднага ўдзелу.

У планах на 12 чэрвеня таксама правядзенне тэхнічнай канферэнцыі і дэбаты на тэму магчымасцяў для вызначэння еўрапейскага вектару для Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя