У Берасці адбылася сустрэча лідараў левых партый
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі левых „Справядлівы свет”, аргкамітэт партыі „Працы і справядлівасці” і партыі „Надзея”. Актывісты абмеркавалі прэзідэнцкую кампанію і магчымасці для супрацоўніцтва ў часе парламенцкай, – распавяла старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых „Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка:
– Мэта гэтага семінару – падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў і ўзаемадзеянне нашых партый. Мы дамовіліся, што калі пачнецца падрыхтоўка да выбараў, тады вызначым акругі, дзе будуць выстаўляцца кандыдаты ад нашых партый, паспрабуем развесці кандыдатаў, каб на акругах быў адзін левы кандыдат. А таксама працаваць разам у выбарчых камісіях і ў назіранні.
Як адзначыла Людміла Дзенісенка, галоўная задача на межвыбарны перыяд – гэта вызначыцца з патэнцыйнымі кандыдатамі на парламенцкую кампанію і прыярытэтнымі тэмамі, якія будуць агучваць на сваіх акругах кандыдаты.
Беларускае Радыё Рацыя