У Берасці адбыліся першыя пікеты па зборы подпісаў



Прадстаўнікоў ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна можна было ўбачыць у цэнтры горада ў найбольш шматлюдных  месцах.

IMG_0644

Але ажыятажу ад жадаючых падпісацца не было.

„Людзі пакуль не ведаюць, што пачаўся збор подпісаў”, – кажа сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч, старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

IMG_0637

– Мы пачалі збор подпісаў, выставілі два пікеты. За першыя 30 хвілінаў мы сабралі 10 подпісаў, многія хочуць падумаць, бо яшчэ нічога не ведаюць.

У горадзе не было заўважана ініцыятыўнай групы лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Як стала вядома пазней,  яны не атрымалі своечасова пасведчанняў сябраў ініцыятыўнай групы.  Раніцай 23 ліпеня на чыгуначным вакзале міліцыя затрымала актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аліну Літвінчук, якая везла пасведчанні  з Менску.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле