З’явілася відэа з пікету ў Дзень правоў чалавека ў Берасці



У Берасці падчас пікету распавялі пра праблему палітвязняў і сістэматычным парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Тут, у дазволеным уладамі месцы, – Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў пікет.

32279594_n

71825055_n

З плакатамі пра неабходнасць вызвалення палітычных зняволеных выйшлі 5 заяўленых удзельнікаў мерапрыемства. Астатнія выступілі ў якасці гледачоў.

Адзін з арганізатараў пікету, праваабаронца Уладзімір Вялічкін перакананы, што варта ўздымаць у гэты дзень найперш тэму палітычных зняволеных у Беларусі:

– Сёння 66-ая гадавіна прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Менавіта гэта і паспрыяла таму, што я вырашыў падаць заяўку на правядзенне пікету. І яшчэ адна важная падстава для правядзення гэтага пікету тое, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць палітзняволеныя, якія ўжо шмат гадоў за кратамі, пераважна за ўдзел у выбарах.

За пікетам да міжнароднага Дня правоў чалавека назіралі  каля дзесятка чалавек – міліцыянты і людзі ў цывільнай вопратцы.

Беларускае Радыё Рацыя