У Берасці адзначылі Дзень Волі



У Берасці прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці адзначылі Дзень Волі. Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і партыі БНФ усклалі кветкі да магілы дзеяча БНР Адама Трыпуса ў гонар 97-ай гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

[Not a valid template]

„Важна ўспомніць тых, хто амаль стагодзе таму змагалісь за нашу з Вамі незалежнасц”ь, – адзначыла сябра партыі БСДП (Грамада) Святлана Алесюк:

Я хачу сказаць дзякуй вялікі тым людзям, якія калісьці рабілі гэту справу. Я ўпэўненая, што ўсё, што ад нас будзе залежыць у гэты складаны час, мы зробім, каб наша краіна, наша грамадства – было незалежным.

 Старшыня партыі БНФ па берасцейскай вобласці Зміцер Шыманскі лічыць, што наведванне магілы героя БНР – гэта добрая традыцыя:

– І мы традыцыйна ў гэты дзень наведваем магілы, ускладаем кветкі, узгадваем усіх, хто спрычніўся да стварэння Беларускай Дзяржавы. У гэты дзень хочацца павіншаваць усіх берасцейцаў са святам, пажадаць аптымізму, надзеі на лепшае і веры ў нашу перамогу.

Магіла Адама Трыпуса знаходзіцца на Трышынскіх могілках у Берасці. Ён быў беларускім афіцэрам і настаўнікам, дзячом Беларускай Народнай Рэспублікі, які трагічна загінуў пры нявысветленых абставіанах у 1965 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце