У Берасці галасуюць не масава, але без эксцэсаў
Ва Украіне 26 кастрычніка праходзяць пазачарговыя парламенцкія выбары. Украінцы выбіраюць Вярхоўную Раду VIII склікання. На адным з беларускіх участкаў, які знаходзіцца ў Берасці, выбары праходзяць спакойна, хоць людзі ідуць не так ахвотна, як на апошнія прэзідэнцкія.
Пра тое, як праходзіць галасаванне, распавёў консул Украіны Алег Мысык:
– Згодна з рэестрам выбаршчыкаў у нас мае права галасаваць, на нашым участку – гэта Берасцейская і Гарадзенская вобласць, дзе 4748 грамадзян Украіны. Не было ніякіх праблемаў, усё ідзе спакойна, цывілізавана, як павінна быць.
Пры галасаванні выбаршчыкі атрымліваюць па 2 бюлетэня: за спіс палітычнай партыі ў агульнанацыянальнай акрузе і за кандыдата ў аднамандатнай выбарчай акрузе. Па выніках экзіт-пулаў лідзіруе блок Парашэнкі з 22%, за якім ідзе „Народны Фронт” з 18,6%.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце