У Берасці не зарэгістравана ніводнай скаргі адносна выбараў
Ніводнай скаргі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не зафіксавана ў Берасці. Пра гэта паведаміў незалежны назіральнік, праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Гэта звязана з агульнай нецікавасцю грамадзян да грамадска-палітычных працэсаў у краіне і наяўнасцю канфліктных сітуацый.
„У будучых этапах выбарчай кампаніі не выключана з’яўленне скаргаў, але не ў вялікай колькасці,” – распавёў Уладзімір Вялічкін.
– Сёлетняя выбарчая кампанія ў гэтым плане ўнікальная. На сённяшні дзень ні адна з камісіяў горада Берасця не можа пахваліцца тым, што ў іх ёсць скаргі. Прынамсі назіральнікі кажуць, што ніхто са скаргамі не з’яўляўся. Махаюць нейкім сшыткам і кажуць, што вось тут нічога не напісана.
Незалежны назіральнік звязвае таксама адсутнасць скаргаў з ужо вызначанымі вынікамі выбараў – а менавіта меркаваным абраннем на чарговы тэрмін дзеючага кіраўніка краіны.
Беларускае Радыё Рацыя