У Берасці пачаўся працэс фармавання каманды назіральнікаў



У Берасці працягваюць фармаванне каманды назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары 2015. Яны будуць назіраць за падлікам галасоў, а таксама сачыць за працэдурай датэрміновага галасавання. Ужо сёння ў спісы назіральнікаў – больш за два дзясяткі чалавек, – распавёў адзін з каардынатараў кампаніі ’’За справядлівыя выбары’’ па Берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек:

– Што самае цікавае, гэтыя людзі, не толькі тыя, якія з’яўляюцца чальцамі партый, грамадскіх аб’яднанняў, гэта тыя людзі, якія раней не былі грамадска актыўнымі. У асноўным гэта тыя людзі, якія прыйшлі на пляцоўку цэнтра па працы з прыхільнікамі са сваімі лакальнымі праблемамі. І вось у працэсе рашэння гэтых праблемаў у іх з’явілася разуменне, што гэта ўсё носіць сістэмны характар.

Для тых, хто ўжо запісаўся ў спісы назіральнікаў, распрацоўваецца лагістыка, дзе будуць знаходзіцца выбарчыя ўчасткі, і рыхтуюцца адпаведныя трэнінгі.

Беларускае Радыё Рацыя