У Берасці пачынаюць падрыхтоўку да назірання



У Берасці пачынаюць падрыхтоўку да назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года. Ужо ідзе фармаванне каманды трэнераў і назіральнікаў.

Меркаваная фальсіфікацыя выбараў будзе адсочвацца прадстаўнікамі кааліцыі „Такала” ў межах кампаніі „За справядлівыя выбары”, распавёў адзін з галоўных каардынатараў кааліцыі па Берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек:

– Мы сёння вызначылі нашу галоўную мэту, а мэта гэта не толькі як мы раней назіралі для таго, каб збіраць факты, яны дастатковыя. Сёння зразумела, што ў краіне няма выбараў, але мы сёння ставім перад сабой задачу максімальна мабілізаваць людзей у назіранне для таго, каб яны самі, па-першае, сталі ўдзельнікамі гэтага працэса і па-другое, каб яны ўбачылі тое, што адбываецца ў выбарчых камісіях, а галоўным чынам яны стануць удзельнікамі грамадска-палітычных працэсаў.

Агулам у назіранні ў асноўны дзень плануецца задзейнічаць каля сотні чалавек, якія таксама будуць кантраляваць і ўчасткі для датэрміновага галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце