Тэхнічная канферэнцыя ў межах абласной арганізацыі АГП у Берасці
Тэхнічная канферэнцыя ў межах абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі прайшла ў Берасці. Яна сабрала больш за два дзясяткі актывістаў. Адная з галоўных мэтаў – реалізацыя рашэння з’езда шляхам галасавання, які адбыўся ў траўні 2014 года. А менавіта – гэта вылучэнне кандыдам у прэзідэнты ад АГП Анатоля Лябедзькі.
Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч перакананая, што задача па правядзенні безрэсурснай кампаніі складаная, але неабходная:
– Задача ў нас складаная – будзем змагацца за законнасць у нашай краіне. Як сказаў спадар Лябедзька: «Калі не мы, то хто?». Мы будзем збіраць подпісы, праводзіць пікеты.
У межах сустрэчы таксама быў абмеркаваны фармат удзелу партыі ў прэзідэнцкай кампаніі, тэрміны фармавання ініцыятыўнай групы і вылучэнне актывістаў у склад камісій.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
