У Берасці працягваецца збор подпісаў за незалежных кандыдатаў



Збіраць подпісы за вылучэнне незалежных кандыдатаў працягваюць у Берасці.

Большасць пікетаў сканцэнтравана каля кінатэатра „Беларусь” і працуе з 12-ай гадзіны і да самага вечару:

– На цэнтральных вуліцах горада можна сустрэць пікеты ў падтрымку Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі ды Андрэя Дзмітрыева. Некаторыя пікеты працуюць на сталай аснове, а некаторыя з’яўляюцца бліжэй да вечару, калі вуліца Савецкая становіцца больш жывой.

Фактычна ўсе ініцыятыўныя групы незалежных кандыдатаў у Берасцейскай вобласці сабралі звыш некалькіх тысяч подпісаў. У некоторых гэта лічба ўжо вышэй паўдзясятка.

Асноўны акцэнт робіцца на пікетах, паколькі хадзіць ад дзвярэй да дзвярэй у эпідэміялагічным плане больш небяспечна.

Масавых мерапрыемстваў у падтрымку дзеючага кіраўніка краіны не назіраецца. Па-ранейшаму вядомай застаецца кропка каля рынку Лагуна.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestspring.com