У Берасці прэзентуюць цэнтр па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў



У Берасці пройдзе сустрэча з лідарамі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і партыі левых “Справядлівы свет”. Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін у рамках кааліцыі “Талака” 7 жніўня будуць прэзентаваць адкрыццё цэнтраў па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў на Берасцейшчыне.

„Падчас мерапрыемства абмяркуем дасягненні і планы палітычных партыяў на бліжэйшы перыяд”, – кажа адзін з арганізатараў сустрэчы Уладзімір Вуек:

– Адбудзецца паседжанне грамадзянскага альянсу “Талака” па Берасцейскай вобласці, на якім мы зробім справаздачу за выкананую працу, асаблівую ўвагу нададзім той працы, якую выканалі за апошнія тры месяцы. Абмяркуем найбольш вострыя пытанні і будзем планаваць далейшую нашую дзейнасць, у тым ліку асаблівую ўвагу нададзім працэдуры вызначэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

Да ўдзелу ў сустрэчы арганізатары запрашаюць усіх прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя