У Берасці сфарміравалі ўчасткі і ўчастковыя камісіі
У Берасці прайшло паседжанне Ленінскай і Маскоўскай раённай тэрытарыяльных камісій.
На паседжаннях не былі агучаныя дакладныя лічбы, колькі і ад якой арганізацыі або партыі ўвайшло чалавек у склад участковых камісій.
Дакладчыкі спасылаліся на тое, што ўсе лічбы можна будзе паглядзець не пазней за 28 жніўня на сайце Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэту.
У індывідуальным парадку прадстаўнік партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Лявонцій Чапурных даведаўся, што з 10 заявак у Маскоўскую раённую тэрытарыяльную камісію была зацверджана толькі адна:
– Вынік быў прадказальны. Калі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сказала, што не будуць уключаць, то вядома на месцах не будуць уключаць. Раней нашых прадстаўнікоў уключалі – хаця бы 2-3. Мы заўсёды падаем кая 10.
У склад кожнай участковай камісіі ўвайшло ў сярэднім ад 13 да 15 чалавек. Згодна заканадаўства, у складзе камісіі павінна быць мінімум 1\3 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Кожны ўчастак можа ахопліваць да трох тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце