У Берасці – толькі пікеты ў падтрымку Караткевіч



У Берасці колькасць месцаў для правядзення пікетаванняў – дастаковая, кажа берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Так актывісты могуць ладзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў 38-мі кропках горада: па вуліцы Савецкай, у парках і скверах, каля буйных крамаў і на галоўных вуліцах. Пад забаронай правядзенне мерапрыемстваў у блізкай адлегласці ад адміністрацыйных будынкаў.

IMG_7640

Са словаў Уладзіміра Вялічкіна, варта фіксаваць увагу грамадства на іншых рэчах, да прыкладу, незаконным выкарыстанні кандыдатамі дадатковага адміністрацыйнага рэсурсу:

– Вызначаныя месцы – гэта пераважна пляцоўкі перад гіпермаркетамі, крамамі, шмат людзей там ходзіць і ў іх ёсць магчымасць пабачыць пікеты і атрымаць агітацыйныя матэрыялы. Іншая справа, што ў “кандыдата №1” ёсць дадатковыя магчымасці – актавыя залы, “чырвоныя куткі” розных прадпрыемстваў і арганізацый,  дзе гэта ўсё можа ладзіцца.

У дазволеных мясцовымі ўладамі месцах пакуль можна пабачыць толькі пікеты ў падтрымку кандыдаткі Таццяны Караткевіч. Мерапрыемствы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, Мікалая Улаховіча і Сяргея Гайдукевіча не адбываюцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце