У Берасці запрашаюць адзначыць Дзень абвяшчэння незалежнасці
Прыняць удзел у святочным пікеце 27 ліпеня запрашаюць берасцейскія сацыял-дэмакраты. Ён пройдзе з 17-ай да 20-ай гадзіны каля кінатэатру Беларусь і будзе прысвечаны Дню абвяшчэнне беларускай незалежнасці. „Цягам мерапрыемства берасцейцы могуць пакінуць свой подпіс у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада),” – распавёў лідар абласной структуры Ігар Маслоўскі.
– Мы запрашаем берасцейцаў і гасцей нашага горада адзначыць дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 27 ліпеня была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Вярхоўным Саветам БССР. У гэты дзень мы ладзім пікет у падтрымку кандыддатаў БСДПГ на вуліцы Савецкай.
Актывіст заклікае таксама браць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі і станавіцца разам у пікеце – у якасці сімвала беларускай незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце