У Берасці завершылася летняя партыйная школа АГП



Больш за два дзясяткі чалавек у Берасці прыняло ўдзел у партыйнай школе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Лекцыі, дыскусіі, трэнінгі , праца ў групах і круглы стол на тэму ўкраінскай сітуацыі прайшлі ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер”. Арганізатар школы Аляксандр Дабравольскі адзначыў, што правядзенне такіх мерапрыемстваў – гэта стратэгічная частка дзейнасці партыі:

– Наша партыйная школа  – гэта важны элемент рэалізацыі стратэгіі АГП.  Па-першае, каб дасягнуць сваіх мэтаў, партыя мусіць мець стратэгію, а сябры партыі мусяць яе ведаць. Па-другое, сябры АГП павінны ведаць у чым палягае ідэалогія партыі. Гэтаму было прысвечана сурёзнае  абмеркаванне. Таксама сябры партыі павінны пазітыўна мысліць і імкнуцца быць эфектыўнымі.

“Ад таго, наколькі эфектыўна працуюць людзі ў рэгіянальных арганізацыях, залежыць тое, наколькі эфектыўна будзе працаваць партыя ў цэлым”, – падагульніў палітык.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце