У Берасці з’явіўся банэр “Лукашэнка, правальвай!”
Берасцейскія актывісты ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова вывесілі банэр з надпісам: “Лукашэнка, правальвай!” Банэр размешчаны на адной з ажыўленых трас Берасця.
Гэта не толькі падтрымка Юрыя Рубцова, якога судзяць 27 траўня ў судзе Пружанскага раёна па арт. 415 Крымінальнага кодэкса – ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, але і пратэст супраць дыктатарскага рэжыма Лукашэнка, які знаходзіцца пры ўладзе 21 год. У той час, як да свайго прэзідэнцтва не мог утрымацца на адным працоўным месцы больш двух гадоў. У тыя часы за 18 гадоў стажу Аляксандр Лукашэнка памяняў 11 месцаў працы.
Беларускае Радыё Рацыя
