У Берліне абмяркуюць украінскі крызіс



Міністры замежных спраў Украіны, Расеі, Францыі і ФРГ у Берліне абмяркуюць падзеі ў Данбасе. Пра гэта паведамляюць французскія дыпламатычныя крыніцы.

Украінскія войскі аднавілі наступ на прарасейскіх баевікоў на ўсходзе краіны пасля правалу намаганняў па вырашэнні крызісу за кошт 10-дзённага аднабаковага перамір’я, абвешчанага прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўкраінскі прэзідэнт «узяў на сябе адказнасць за рашэнні па баявых дзеяннях ва Украіне».

Спікер Дзярждэпартамента ЗША Мэры Гарф назвала дзеянні ўкраінскай улады абгрунтаванымі.

Позна ўвечары 30 чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка па выніках пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне прыпыніць дзеянне рэжыму аднабаковага спынення агню на Данбасе. Пасля гэтага аднавілася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота dp.vgorode.ua